Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

У чаканні цуда…

У чаканні цуда…

          Пад Новы год  ўсе мы на некаторы час становімся малымі, верым у цуды і казкі. Чаму ж не напісаць Дзеду Марозу ліст, у якім і расказаць пра сваю самую запаветную мару?
          3 снежня адзначаецца асаблівае свята, прысвечанае надыходу Новага года, -  Дзень заказаў падарункаў і напісання лістоў Дзеду Марозу. Яно прысвечана ўсім, хто верыць у гэтага зімовага чараўніка і з хваляваннем чакае цудоўнае свята – Новы год.
          Звычайна, менавіта 3 снежня ва многіх краінах свету паштампы пачынаюць аказваць паслугі па адпраўцы лістоў Дзеду Марозу. Да сусветнай акцыі далучыліся і вучні 5 “Г” класа.
Акрамя напісання лістоў, дзеці пазнаёміліся з “біяграфіяй” галоўнага навагодняга героя і здзейснілі віртуальнае падарожжа ў Белавежскую пушчу. Даведаліся, што Дзед Мароз у кожнай краіне мае розныя імёны, а яго правобразамі былі цалкам розныя персанажы. У ЗША – гэта Санта Клаус, у Аўстрыі – Сільвестр, у Кітаі – Шэн Дань Лаожэнь. Так, гісторыкі сцвярджаюць, што прататыпам Санта Клауса быў звычайны чалавек – архіепіскап Мікалай, які жыў у чацвёртым стагоддзі і здзейсніў за сваё жыццё шмат добрых спраў. Беларускі зімовы чараўнік у фальклоры ўсходніх славян прысутнічаў пад імёнамі Зюзя, Траскун, Студзянец. Усе яны моцныя дзяды, але выглядаюць па-рознаму, маюць розную вопратку, характар, і далёка не ўсе робяць падарункі.
Новы год – неверагоднае свята, якое дае надзею на лепшае.  Мы чакаем чараўніцтва. Загадваем патаемныя жаданні. Як у дзяцінстве. Ад усяго сэрца. З верай у цуда. Далучайцеся і Вы да гэтай па-сапраўднаму выдатнай навагодняй традыцыі – напішыце ліст Дзеду Марозу.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна

<< Вернуться на предыдущую страницу