Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

чацвер 10.12

Гімн працы людзей

          Спакон вякоў беларусы славяцца сваёй далікатнасцю, шчодрасцю, гасціннасцю, інстынктыўным адчуваннем справядлівасці. "Беларус-вялікі аматар пажартаваць над суседам, але яшчэ больш над самім сабой. Ён назіральны і таму падмячае тыповыя рысы характару людзей. .... Па агульным назіранні, беларусам прыродна ўласцівая павага да іншых народаў і памяркоўнасць да таго, хто думае іначай.
Рэаліст у рэальным жыцці, беларус вялікі фантаст, рамантык і летуценнік у марах. Але нельга пакінуць без увагі такую якасць нацыянальнага характару як працавітасць. А яшчэ вынослівасць, цягавітасць. І гэтыя рысы засталіся ў характары на вякі.

          Падчас адкрытай лекцыі "Гімн працы людзей" у школьным музеі матэрыяльнай і духоўнай культуры "Скарбы" вучні нашай школы пазнаеміліся з музейнымі прадметамі, якія сведчаць не толькі пра мудрасць продкаў і арыентуюць нас у законах маралі, але і знаёмяць з навукай працы ў жыцці. Так, саматканыя ручнікі, калекцыя абутку, куфры, дзіцячыя цацкі, адзенне, посуд-сведчанне багатай крынічнай душы народа, уменне працаваць проста і ад душы, прагі тварыць на вякі.

Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры А. С. Кустава



<< Вернуться на предыдущую страницу