Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

БЧ

          Добры, чулы, спагадлівы, праўдзівы, справядлівы, надзвычай душэўны і духоўны… Гэта ўсё пра яго, Івана Паўлавіча Мележа, адданага сына беларускай зямлі, празаіка, драматурга, публіцыста, народнага пісьменніка Беларусі, якому 8 лютага споўнілася 100 год з дня нараджэння.

          З нагоды юбілею вучні 11-х класаў у бібліятэцы нашай школы наладзілі літаратурную гасцёўню “Я памяць у сэрцы берагу”, прысвечаную памяці вядомага беларускага пісьменніка.

          З вялікай павагай рабяты зноў звярнуліся да творчай спадыны Івана Паўлавіча Мележа. Раман “Людзі на балоце” праз гады нясе глыбінную жыццёвую мудрасць любімых мележаўскіх герояў: Васіля і Ганны, Хадоські і Міканора, Хоні і Сарокі… Якія ж яны ўсе розныя: шчырыя і непасрэдныя, гаваркія і даверлівыя, вяселыя і няўрымслівыя, але такія светлыя, чыстыя, любыя сэрцу. Сапраўды, для кожнага пакалення раман раскрывае розныя далячыні і ісціны, а ўчынкі герояў маюць розныя варыятны асэнсавання ў жыцці сучаснай моладзі.

          Здзейснілі рабяты і віртуальнае падарожжа на малую радзіму пісьменніка - у веску Глінішчы, што на Палессі, і прайшліся сцежкамі яго маленства.

          Жыве творчая спадчына майстра слова Івана Паўлавіча Мележа, а значыць, жыве яго праўда жыцця – любоў да бацькі, маці, бацькоўскай зямлі…

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу