Адкрыты дыялог "Абмяркоўваем кіно па-беларуску"
Кіно. Кінематограф. Кінамастацтва. У сучаснага школьніка гэтыя паняцці наўрад ці выклікаюць здзіўленне, таму што разам з іншымі відамі мастацтва кінамастацтва моцна і трывала ўвайшло ў наша сацыяльнае жыццё. Прагляд фільмаў ( дакументальных, гульнёвых, інімацыйных) стаў не только добрай традыцыяй кожнай сям'і, але і неад’емнай часткай адукацыйнага працэсу школы. Так, 28 студзеня 2021 года вучні 7, 9 класаў нашай школы былі актыўнымі суразмоўцамі адкрытага дыялогу "Абмяркоўваем кіно па-беларуску".Творчыя школьнікі прыгадалі гісторыю сусветнага і беларускага кінематографа, засяродзілі ўвагу на братах Люмьер, што пакінулі каля 300 кароткіх дакументальных стужак і тым самым дату 28 снежня 1985 года прапісалі ў гісторыі кінамастацтва як дзень нараджэння кіно. Вялікую прыхільнасць у вучняў выклікала асоба абаяльнага і неверагоднага Ч. Чапліна, што па праву лічыцца самым папулярным камедыйным акцёрам эпохі нямога кіно.
Варта адзначыць, што жыхары беларускіх гарадоў далучыліся да шэдэўраў сусветнага кінамастацтва ў пачатку XX стагоддзя, дзякуючы прыватным кінатэатрам. Так, у 1908 годзе прадпрымальнік Р. Штрэмар, які заснаваў у Мінску першы кінатэатр, пачаў самастойна здымаць першыя на Беларусі дакументальныя фільмы. Аднак самай значнай датай у гісторыі айчыннага кінамастацтва прынята лічыць 17 снежня 1924 года. Менавіта ў гэты дзень была створана першая беларуская кінастудыя "Белгоскино" ( зараз "Беларусьфільм"). Першапачаткова тут ствараліся навукова-папулярныя фільмы, дакументальныя кінахронікі. У 1926 г. з’явілася першая чорна-белая дакументальная стужка рэжысёра Ю. Тарыча "Лясная быль".
Падчас сустрэчы вучні прагледзелі дакументальна-гульнёвую стужку нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" "Спадчына". А самыя дасведчаныя падзяліліся сакрэтам і спасылкай, што сёння ўжо можна перегледзець выдатныя прыклады сусветнага кінематографа і па-беларуску.
Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры Кустава А.С.