Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Віктарына “Зімовыя забавы”

Віктарына “Зімовыя забавы”

          Зіма, як і кожная пара года, мае сваю непаўторную адметнасць і прыгажосць. Ля дамоў вырастаюць вялізныя гурбы, на вокнах з’яўляюцца цудоўныя ўзоры, палі і лясы прыбіраюцца ў белыя ўборы. Здаецца, што зіма – чараўніца адпраўляе нас у казку. Многія дзеці вельмі любяць зіму і чакаюць яе цэлы год! Гэта звязана з вялікай колькасцю святаў і магчымасцю пагуляць са снегам, пакатацца на санках, каньках і лыжах.
          11 лютага сярод вучняў першых класаў весела і задорна прайшла віктарына “Зімовыя забавы”. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні “Так ці не?”, “Збяры снегавіка”, “Самы трапны”, “ Прынясі сняжок у лыжцы”, “Закончы сказ”.         Мерапрыемства прайшло ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, выклікала буру станоўчых эмоцый. Зімовыя гульні і забавы вельмі падабаюцца дзецям, а самае галоўнае – спрыяюць умацаванню здароўя!

                                                      Настаўніца пачатковых класаў
Базылева Г. У.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу