Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Міжнародны дзень родных моў

          У Беларусі 15-22 лютага праходзіць тыдзень роднай мовы, які прымеркаваны да міжнароднага свята. Пачынаючы з 1999 года 21 лютага – Міжнародны дзень родных моў.

          Навучэнцы 2-іх класаў 18 лютага сталі ўдзельнікамі фальклорнай гульні-віктарыны “Зімовыя святы”.
Дзеці даведаліся аб тым, што беларускiя святы i абрады – каларытныя, вяселыя, поўныя загадак i народнай мудрасцi. Школьнікам расказалі пра Каляды – народнае зімовае свята беларусаў, напоўненае абрадамi i забавамi, адна з якіх – калядаванне-хаджэнне па хатах са спевамi,танцамi i тэатральнымi прадстаўленнямі.
19 студзеня адзначаецца зімовае свята народнага календара - Вадохрышча, якім завяршаліся каляды. Звычайна свята супадала з самымі халоднымі днямі зімы, пасля якіх год паварочваў на лета.
Стрэчанне, або Грамніцы, – свята язычніцкага паходжання. Паводле народных меркаванняў, на гэта свята зіма сустракаецца з летам.

          Хлопчыкам і дзяўчынкам нагадалі пра Масленіцу, якая, на думку нашых продкаў, азначала «развiтанне з зiмой», і расказалі, што сімвалізуе масленічны блін і навошта яго пякуць. Напрыканцы школьнікі пазнаемiліся з выставай літаратуры аб зімовых святах.

Настаўнік пачатковых класаў
Караткевіч Ірына Ігараўна

<< Вернуться на предыдущую страницу