Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

«Беларускі народны фальклор»

2 мая  ў межах папулярызацыі беларускай мовы ў першых класах быў праведзены вусны часопіс «Беларускі народны фальклор».

На занятку ставіліся мэты:
- пазнаеміць дзяцей з беларускім народным фальклорам,
- развіваць мову вучняў, узбагачаць слоўнікавы запас,
- выхоўваць любоў і павагу да спадчыны беларускага народа.

Усе прысутныя змаглі павандраваць па старонках часопісу. Вучні знаеміліся з залатым фондам нашай мовы. Адкрыла часопіс беларуская казка пра трох падарожнікаў, якія «пачулі, што зямля наша спявае».

Старонка загадак развесяліла хлопчыкаў і дзяўчынак, якія з радасцю адгадвалі беларускія загадкі. Настаўнікі расказалі аб тым, якімі песнямі, пацешкамі і гульнямі забаўлялі дзяцей на Беларусі ў мінулыя гады. А дзяўчаткі — першакласніцы выканалі песню «Сядзіць камар на дубочку». Вучні з задавальненнем слухалі беларускія жарты.

Дзеці даведаліся, што беларускія прыказкі і прымаўкі падобныя да рускіх.

А закончыўся вусны часопіс вяселай беларускай гульней «Ручай».

Мерапрыемства падрыхтавалі настаўнікі першых класаў:
Грабеннікава В.В., Жук В.В., Кустава Н. А., Трыгубава М .Н.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу