Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Слова  нас аб’ядноўвае: XXVIII Дзень беларускага пісьменства ў Капылі

Слова  нас аб’ядноўвае: XXVIII Дзень беларускага пісьменства ў Капылі

          У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года №157”Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у  Рэспубліцы Беларусь” Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня.
          Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных эпох.
          Сёлета свята прымаў горад Капыль,  невялікі старажытны горад у паўднёва-заходняй частцы Мінскай вобласці.
          Адной з важнейшых частак Дня пісьменства па традыцыі стала правядзенне круглага стала з удзелам пісьменнікаў, філосафаў, грамадскіх і культурных дзеячаў блізкага і далёкага замежжа.
          5 верасня –  урачыстая цырымонія адкрыцця свята. Адбылася перадача эстафеты  гораду Добрушу (Гомельская вобласць) – сталіцы Дня беларускага пісьменства 2022 года. Прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Адкрыццё помніка Цішку Гартнаму (Жылуновічу Дзмітрыю Фёдаравічу) – ўраджэнцу г.Капыль, беларускаму пісьменніку, драматургу, літаратурнаму крытыку, перакладчыку, дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу – сапраўдны падарунак да свята жыхарам горада. На працягу двух дзён традыцыйна будзе працаваць Фестываль кнігі і прэсы. У рамках фестывалю жыхары і госці горада змогуць наведаць павільёны: “Памяць”, “Традыцыі і сучаснасць”, “Разам з кнігай мы расцём”,”Слова пісьменнікаў”,”17 верасня – Дзень народнага адзінства”.
          Віктар Шніп, Віктар Праўдзін, Аляксандр Карлюкевіч, Аляксандр Радзькоў, Паліканіна Валянціна – пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі.
          Першыя выхадныя верасня для капыльчан былі сапраўдным святам. З мілагучным родным матчыным словам, з лепшымі кнігамі таленавітых беларускіх пісьменнікаў. З песнямі, з танцамі…
          І сапраўды, слова нас аб’ядноўвае. Няхай так будзе заўжды.


Настаўніца беларускай мовы
i літаратуры Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу