Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Удзел у акцыі “Мы памятаем! Мы ганарымся!”

Няма больш прачулага свята, у якім самым неверагодным чынам спляліся ўсе фарбы смутку і радасці, чым Дзень Перамогі. І святло яго не згасае, нягледзячы на тое, колькі год прайшло з вясны 1945-га, якая чырвоным радком упісана ў гісторыю чалавецтва.

Мы ўсе ў неаплатным даўгу перад салдатамі Вялікай Айчыннай – тымі, хто прайшоў дарогамі вайны і выжыў у гэтым пекле, і тымі, хто спачывае ў безыменнай брацкай магіле за сотні і тысячы кіламетраў ад роднага дома. Аднак хаця б часткова гэты доўг сумлення можна сплаціць: бязмежнай павагай і ўдзячнай памяццю. У гэтым годзе ў нашай краіне адзначаецца 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашашысцкіх захопнікаў.

9 мая вучні другіх класаў прынялі ўдзел у акцыі “Мы памятаем!  Мы ганарымся!”. Мы - пакаленне, якое не мае права забываць пра подзвіг мільёнаў нашых суайчыннікаў! Светлая памяць пра загінуўшых Героях, якія аддалі сваё жыццё за нашу мірную будучыню, – галоўнае багацце нашай душы, якое нельга нічым памераць!
Дзякуй вам, паважаныя ветэраны, за мірнае сёння! Мы памятаем! Мы ганарымся!

Настаўніца пачатковых класаў
Плятнёва В. А.

<< Вернуться на предыдущую страницу