Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

 Ансабль” Песняры”

                                                      Гэй родныя песні! Вы ў суме і ў горы,
                                                      Ці ночка пануе, ці сівер дзьме зімны,-
                                                      Для роднай зямелькі вы – светлыя зоры,
                                                      Для роднага краю вы – райскія гімны!
                                                                                                      Я.Купала.

          У кожнага народа ёсць любімыя песні, любімая музыка, любімыя выканаўцы. Безумоўна, сімвалам беларускай музычнай культуры з’яўляецца легендарны вакальна-інструментальны ансамбль “Песняры”. Вось ужо на працягу больш за 50 год  у верасні ансамбль адзначае свой дзень нараджэння. З гэтай нагоды ў межах беларускамоўнага чацвярга для вучняў 9-ых класаў  прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “ Салаўі Беларусі”.

          Ансабль” Песняры” пад кіраўніцтвам  Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна быў створаны ў Мінску ў 1969 годзе (афіцыйным днём свайго нараджэння ўдзельнікі ансамбля лічаць 1 верасня).

          Асновай творчасці У. Г. Мулявіна і ансамбля “Песняры” з’яўлялася народная песня. Беларускі музычны фальклор і паэзію класікаў нацыянальнай літаратуры музыканты змаглі аб’яднаць з элементамі разнастайных музычных кірункаў. У рэпертуары ансамбля ёсць песні на вершы  Я.Купалы Я. Коласа, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, М. Багдановіча.

          “Песняры” часта звярталіся да буйных музычных форм. Ансамбль паставіў дзве рок-оперы на вершы Янкі Купалы: “Песня пра долю” і “Гусляр”. Сярод канцэртных праграм асабліва заслугоўваюць увагі “Вясёлыя жабракі” на вершы Роберта Бёрнса, “Праз усю вайну” і праграма на вершы У. Маякоўскага “Ва ўвесь голас”, напісаная ў стылі арт-рок.

          Музыканты імкнуліся быць паўсюль першымі. Першая беларуская рок-опера, першы савецкі ВІА, якому дазволены гастролі ў ЗША, выступленне на MIDEM у Канах, куды дапускаюцца толькі выканаўцы-лідары сваёй краіны па колькасці выпушчаных пласцінак, здымкі ў кіно, унушальная дыскаграфія, удзел у шматлікіх усесаюзных і міжнародных фестывалях і конкурсах...

          Шматгранны талент Уладзіміра Мулявіна – спевака, аранжыроўшчыка, кампазітара, высокі ўзровень выканаўчага майстэрства калектыву спрыялі стварэнню твораў, якія з’яўляюцца істотным укладам не толькі ў беларускую эстрадную музыку, але і ў скарбніцу сусветнай музычнай культуры. Удзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні сабраліся, каб прызнацца яшчэ раз у любові да “Песняроў”, якія раскрылі багацце нашай культуры і песенную душу народа так глыбока і прыгожа, як мы і самі сабе ўявіць не маглі.

Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры Шэндзерава І.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу