Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Мой родны Магілеў, табой я ганаруся

У слаўным, родным Магілёве
Жыві, працуй, вучысь, кахай!

Геройскі горад беларускі—
Славянскі, шчыры, мілы край! 

          Гэтымі радкамі верша Уладзіміра Кавалева, беларускага навукоўца, ураджэнца Магілеўскай вобласці, у вучняў другіх класаў распачалося завочнае падарожжа “Мой родны Магілеў, табой я ганаруся”.

          “Сення я хачу правесці вас па зямлі, якая для мяне, і, безумоўна, не толькі для мяне – даражэйшая за ўсё на свеце. Гэта самы ўтульны і чароўны куточак – горад Магілеў, мая і ваша малая радзіма,” – з такімі словамі звярнулася да другакласнікаў настаўніца.

          У час вандроўкі вучні складвалі і тлумачылі прыказкі аб сваей Радзіме, чыталі вершы пра Магілеў.

          Асабліва захапіла відэаэкскурсія, дзякуючы якой дзеці “прайшліся” па самых вядомых вуліцах нашага горада: Першамайскай і Ленінскай, “зазірнулі” у музей горада Магілева, які знаходзіцца ў ратушы, “наведалі” драматычны тэатр. А яшчэ “пабывалі” у месцы, значным не толькі для магіляўчан, але і для ўсіх жыхароў нашай роднай Беларусі – на Буйніцкім полі. Хвілінай маўчання навучэнцы ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Магілева.

          Гэта мерапрыемства дапамагло фарміраваць у вучняў паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, садзейнічала выхаванню ў дзяцей пачуцця любові да зямлі бацькоў, да роднага краю, павагу да культуры свайго народа.

Настаўніца 2 “Д” класа Пунінская А.І.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу