Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Белорусская кухня

          Вось і прайшоў першы восеньскі месяц… Не балавала нас вераснеўскае надвор’е. Моцныя дажджы лілі без перапынку. Але так хочацца цяпла… А чаму ж не атрымаць гэта цяпло самым простым, даступным, самабытным, родненькім шляхам: ад страў беларускай кухні!

          Чарговы беларускамоўны чацвер ( 30 верасня) пазнаёміў вучняў першых классаў з БЛЮДАМІ БЕЛАРУСКАЙ КУХНІ.

          Нацыянальную атмасферу пачалі ствараць працаўнікі школьнай сталовай. Разам з натаўнікамі першых класаў загадчыца вытворчасці Кальцова Н.Н. распрацавала меню, якое складалася выключна з нацыянальных страў.

          Бутэрброды “Купалле” разам з сабой прынеслі цеплую радасць летняга чароўнага свята.

          Трэба сказаць, што на працягу многіх стагоддзяў беларусы не ўжывалі шмат мяса ў сваім рацыёне. Звычайна мясныя стравы гатавалі на святы. Самымі папулярнымі відамі былі свініна, ялавічына, птушка, дзічына. З таго часу ў нацыянальнай рэцэптуры захаваліся такія стравы, як мачанка, верашчака, смажанка, хатнія каўбаскі, салёнае сала. Нашым жа першакласнікам былі прапанаваны ялавічныя біточкі.

          Жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, гарох - найстаражытныя культуры, вядомыя па матэрыялах археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі і па старажытнарускіх летапісах. У паўсядзённым харчаванні беларусаў выкарыстоўваліся збожжавыя культуры і гародніна, якія гадуюцца на палях і агародах. Так і сёння, біточкі былі гарніраваны аўсянай кашай.

          У беларускай кухні, у адрозненне ад іншых нацыянальных кухняў, практычна не ўжываліся салодкія прадукты. Замест прысмакаў на дэсерт ўжывалі салодкія напоі. Напітак з цыкорыя атрымалі вучні.

          Падсілкаваўшыся, маленькія беларусы прынялі ўдзел у мерапрыемстве, якое падрыхтавалі для іх настаўнікі. Выхоўваць павагу і любоў да традыцый і звычаяў нашых продкаў, да гісторыі беларускай кухні – асноўная яго мэта. Настаўнікі пераканалі вучняў, у тым, што нацыянальная кухня – гэта такая ж неад’емная прыналежнасьць кожнай краіны, адметнасьць народу, як мова, гэта частка культуры народу. Замежнікі, прыяжджаючы ў любую краіну, перш за ўсё цікавяцца менавіта нацыянальнай кухняй. Шырока вядомыя далёка за межамі Беларусі дранікі, пячысты, халаднік, зацірка, мачанка, жур...

          Настаўнікі ў цікавай і займальнай форме вялі жывую размову з вучнямі. Сёння ў нас гучалі частушкі, прыказкі і прымаўкі.

          З здзіўленнем вучні адкрылі для сябе, што іх матулі і бабулі вельмі часта частуюць іх тымі самымі, БЕЛАРУСКІМІ, стравамі, а яны аб гэтым раней не задумываліся. З глыбіні стагоддзяў да нашых дзён дайшлі шматлікія самабытныя стравы. Асабліва папулярна ў беларусаў бульба, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку. З мясных страў найбольш вядомыя пячысты, мачанка, халадзец, смажанка, каўбасы. Шырока выкарыстоўваюцца ў беларускай кухні грыбы, лясныя ягады і травы, рачная рыба. Вострыя прыправы - часнык, перац, пятрушку - у беларускай кухні выкарыстоўваюць абмежавана. Усё большы распаўсюд ў апошні час атрымліваюць вегетарыянскія стравы.

          У беларусаў з дзяцінства выхоўвалася павага і беражлівасць да хлеба . З ім ішлі на «радзіны», у сваты, на вяселле і іншыя падзеі. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей.

          Найбольш старажытны хлебны выраб ў славян – каравай. У беларусаў каравай і да нашых дзён з'яўляецца абавязковым на вяселліі. Звычайна ён меў круглую форму, зверху быў упрыгожаны фігуркамі птушак, жывёл, чалавечкаў з цеста.

          Мноства страў рыхтавалі з гародніны: халаднік, капусту, грыжанку (з бручкі). Гародніну ўжывалі сырымі, дадавалі ў іншыя стравы. Капусту, агуркі, буракі квасілі і салілі.

          Цікава нагадаць пра застольныя традыцыi, якія існавалі з даўніх часоў. У кожнай сям'і прытрымліваліся не толькі пэўнага рэжыму ў хатнім харчаванні, але і перш за ўсё адпрацаванага стагоддзямі этыкету.

          Малодшыя члены сям'і ніколі не садзіліся за абедзенны стол раней старэйшых. Падчас ежы не было чуваць прыхлебаў, прычмокаў. Гутарак за сталом звычайна не вялі. «Як ем - i глух i нем» - такую вялікую ісціну нярэдка паўтараў гаспадар хаты ў навучанне малодшым.

          Беларусам заўсёды былі ўласцівы акуратнасць і гасціннасць.

          Мы ж, настаўнікі, пажадаем сваім вучням і іх бацькам, каб сталы ў хатах былі багатымі, а душы і сэрцы—добрымі і шчодрымі.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev #школа31_могилев
#mogilevnews #mogilevtut #mogilev

<< Вернуться на предыдущую страницу