Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

“Просім у хату, госцейкі нашы!”

          Сёння, у беларускамоўны чацвер, школьны этнаграфічны музей “Скарбы” гасцінна запрасіў вучняў 5-х класаў на экскурсію-аповед “Просім у хату, госцейкі нашы!”

          Панарама народнага жыцця, прадстаўленая ў экспазіцыі музея, уражвае і здзіўляе адначасова. Якіх толькі хатніх прылад-памочніц для гаспадароў тут не ўбачыш: і гарлачы, і збанкі, і глякі, і кашы, і карабы, і вярэнькі… А ці ведаеце вы, што такое берасцень? А як завецца пляскаты драўляны брусок для мыцця бялізны? Так, пранік. А для чаго трэба палка-круглячок і валок? Каб качаць бялізну. А якую рэч называлі хлебніцаю? А што такое бойка? Шмат пытанняў і шмат нечаканых адкрыццяў!

          Уразіла рабят і стракатая прыгажосць нацыянальнага касцюма: кашуль і камізэлек, сукенак і спадніц, фартушкоў і намітак. А ручнікі, узорныя посцілкі, акуратна складзеныя ў куфры! Нестылізаваныя, простыя, але такія прывабныя!

          Напрыканцы экскурсіі не толькі дзяўчаты, але і хлопцы з задавальненнем вучыліся прасаваць ручнікі качалкай.

          Сёння рабяты сапраўды зразумелі, што за кожным хатнім прадметам, прыладай працы хаваецца не проста маленькая гісторыя, а цэлае жыццё нашых продкаў, якія заўзята працавалі, шчыра сябравалі, аддана любілі свой род і родную зямлю.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу