Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Адкрыты дыялог “Вандруем па Беларусі”

Адкрыты дыялог “Вандруем па Беларусі”

          Беларусь…Тут незвычайна прыгожа і для натхнення прастор захапляючы. Беларусь… Тут дарогі вядуць да сустрэч здзіўляючых, тут розных часоў скрыжаванні, тут душа танцуе, а цела сілу набірае і дух гасціннасці сардэчна запрашае. Беларусь… Тут вера акрыляе і погляд іншых паважаць дапамагае.

          Так, менавіта слаўным краявідам і знакавым мясцінам нашай роднай Беларусі была прысвечана сустрэча вучняў 8 і 10 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа 31 г. Магілева” . Адкрыты дыялог “Вандруем па Беларусі” насіў пазнавальны, выхаваўчы, культуралагічны, эстэтычны характар. Вучні падзяліліся незабыўнымі ўражаннямі і арыгінальнымі фотакарткамі, зробленымі падчас летніх канікул. Спадзяемся, што лагодна- цеплыя ўспаміны ад цікавых вандровак па Беларусі пакінуць прыемны след у школьным жыцці маладога пакалення.

Настаўніца беларускай мовы
і літаратуры А. С. Кустава

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу