Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Беларусь у маім сэрцы

16 мая ў рамках беларускага дня сярод вучняў 3-х класаў адбылася інтэлектуальная гульня “Беларусь у маім сэрцы”, якую падрыхтавалі і правялі настаўнікі: Слабко С. Л., Базылева Г. У., Капшыцкая Н. А., Плятнёва В. А.

Вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры, сваю актыўнасць і эрудыцыю. Яны прайшлі іспыты ў наступных турах: “Смак беларускіх слоў”, дзе ў алфавітным парадку ўзгадвалі назвы прадметаў па-беларуску, “Перакладаем сказы”, разгадвалі крыжаванку і загадкавы цыферблат. Потым па камандах адказвалі на пытанні, прадстаўляючы вобласці: Магілёўскую, Мінскую, Брэсцкую.

Мы вывучаем родную мову, размаўляем i чытаем на ёй. Але ўсвядомiць значымасць i велiч яе можна толькi тады, калi паглыбляем веды аб ёй, цiкавiмся крынiцамi духоўнага багацця, культурай Беларусi. У вучняў была магчымасць актуалізаваць веды па беларускай мове і літаратуры, паказаць узровень эрудыцыі, задаволіць сваю цікаўнасць, пашырыць кругазор, захапіцца прыгажосцю беларускага мастацкага слова.

Настаўніца пачатковых класаў
Плятнёва В. А.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews ,#белорусский_четверг, #mogilev,

<< Вернуться на предыдущую страницу