23 мая настаўнікі і вучні чацвёртых класаў запрасілі ўсіх жадаючых на мерапрыемства “Не проста ў словы” я гуляю – на мове роднай размаўляю”. Галоўнай дзеючай асобай была Беларусачка. Менавіта яна са сваімі памочнікамі суправаджала вучняў у падарожжы па старонках беларускага фальклору.
У пачатку падарожжа вучні даведаліся пра значэнне слова “ўцеха” і прынялі ўдзел у інсцэніраванні забаўлянак “Сарока-варона” і “Шэрая козанька”.
Таксама дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульнях-віктарынах “Адгадай загадку”, “Успомні лічылку”. Выявілася, што вучні ведаюць вялікую колькасць лічылак, але большасць з іх на рускай мове. Таму Беларусачка разам з гасцямі свята вывучылі беларускую лічылку і правялі гульню “Кот і мышы”.
У гульні “Вітанні і пажаданні” вучні даведаліся, як прывітаюць адзін аднаго людзі ў розных краінах. Таксама яны ўспомнілі беларускія ветлівыя словы.
Беларуская мова - наша спадчына!
Настаўнікі 4-х класаў
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО
#sosh31_mogilev #школа31_могилев #mogilevnews