Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Па ручніку, што з роднай хаты, мы пазнаем сваю Радзіму

З каласкоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітных азер.
Зіхаціць ручнік наш саматканы,
Родны беларускі наш узор,
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны казачны ўзор.
                       А. Дзеружынскі

Беларускі ручнік – нястомны спадарожнік беларуса. Ён увабраў у сябе гісторыю краіны, яе духоўнасць, творчую рэалізацыю яе жыхароў, яе мастацкае бачанне рэчаіснасці. Гэты выбар беларускага народа аб’ядноўвае мінулае і будучае, выкарыстоўваючы пры гэтым сімвалізм узораў, загадкавасць арнаменту і інтрыгуючую магічную моц традыцыйных абрадаў.

Якое ж прызначэнне ручніка? З якой мэтай  выкарыстоўвалі яго ў   абрадах і побыце? Якімі відамі арнамента ўпрыгожвалі ручнік нашы продкі? Как знайсці адказы на гэтыя пытанні, вучні 4 “Д” класа наведалі  школьны музей “Скарбы”. Алена Сяргееўна Кустава цікава расказала аб гісторыі ткацтва, на прыкладзе музейных экспанатаў паказала разнастайнасць узораў. Вучні даведаліся аб абрадавым, дэкаратыўным прызначэнні ручніка. Рабяты дэкламіравалі вершы беларускіх пісьменнікаў, прысвечаныя беларускаму атрыбуту.

З цягам часу мяняюцца густы. Створаныя рукамі майстроў рэчы саступаюць месца машыннай прадукцыі. Але пакуль чалавек будзе імкнуцца да прыроднага, напоўненага натуральнай прыгажосцю, да сапраўднага – ручнік не страціць свайго ганаровага месца і не страціць пачэснага месца сярод разанастайных навінак. Бо спрадвечнае, маючае сваю гісторыю і змест не згубіцца, а працягне існаваць і суправаджаць сучаснага чалавека ў знакавыя моманты яго жыцця.

Худалей Г.М., загадчык бібліятэкі

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews

<< Вернуться на предыдущую страницу