Сцяжынкамі роднага краю
Свет прыроды, у якім мы жывем, надзвычай багаты і разнастайны. Гэта вялікі дом, які належыць не толькі чалавеку. І волат-зубр, і дробная мурашка, і звонкагалосы салавейка, і важны мядзведзь – гаспадары прыроды.
Каб пазнаеміцца з чароўным светам прыроды, пачуць шчэбет птушак ранняй раніцай, прайсціся па вузкай сцяжынцы ў бярозавым гаі, паназіраць за зладжанай працай мурашоў, удыхнуць ландышавы пах вучні 4 «Б» класа адправіліся ў падарожжа ў чароўны свет прыроды. Рабяты чыталі вершы аб прыгажосці роднага краю, адгадвалі загадкі, рэбусы, слухалі спеў птушак у лесе, збіралі букеты кветак. У час падарожжа карысталіся правіламі паводзін у лесе і каля вадаёмаў.
Падарожжа было пазнавальным, цікавым, захапляльным. Вучні зразумелі, што нам усім трэба пазнаваць прыроду, любіць і берагчы.
Худалей Г.М.,
загадчык бібліятэкі