Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Прэм’ера кнігі

                                                             Нам кніга – вечнае святло,
                                                             Крыніца ведаў, цуд бясконцы!
                                                             І параўнацца з ей магло б
                                                             Відаць, у свеце толькі сонца.


          Новая кніга ў бібліятэцы – гэта заўседы маленькае свята.
          Так у школьнай бібліятэцы са з’яўленнем новай кнігі  17 лютага адбылося маленькае свята. На гэтым свяце прысутнічалі вучні трэціх і чацвертых класаў. Увазе чытачоў быў прадстаўлен зборнік для пазакласнага чытання “Чарадзейнае слова”. Школьны бібліятэкар Худалей Г.М. расказала аб асноўных раздзелах кнігі, зачытала цікавыя ўрыўкі з вершаў і апавяданняў, загадала загадкі, а ўдзельнікі свята спаборнічалі ў правільным вымаўленні скарагаворак. Усе гэта выклікала жаданне ў дзяцей узяць зборнік, как адчуць асалоду ад вершаў і апавяданняў аб прыгажосці беларускай зямлі, вучыцца добраму, шанаваць сваіх родных, даведацца аб гістарычным прошлым краіны.
          Са святам вас, чытачы, і прыемнага чытання!

Худалей Г,М., бібліятэкар

<< Вернуться на предыдущую страницу