Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Прэзентацыя кнігі Валеры Гапеева

          Шукаеце беларускамоўную  якасную i актуальную кнігу для падлеткаў?  Дык вось яна! Новая кнiга Валерыя Гапеева  «Мая мілая ведзьма», якая ў мінулым годзе атрымала прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў, змусiць вас “залiпнуць” ад першай да апошняй старонкi. Хоць яна i пра сучасных школьнiкаў, аднак будзе цікавай чытачу любога ўзросту.
          Звычайная школа, 10 клас, падзелены на “эліту” і “плебс”, але ёсць і нейтральныя групоўкі, на якіх ніхто звычайна не звяртае ўвагі. Упэўнена, што і ў вашай школе нешта такое было. Вось у гэтым сярэднестатыстычным класе з’яўляецца новая вучаніца, Ядвіга Лелька, якая адразу прыцягвае ўвагу некаторых вучняў: яна знаёміцца з Кірам, Юрасём і Уладзем, упарта сцвярджаючы ім з усмешкай, што яна ведзьма. А далей школьнікаў чакаюць розныя выпрабаванні, накіраваныя на праверку трываласці іх сяброўства і маральных якасцей. Кніга вельмі сучасная і блізкая цяперашнім падлеткам, бо героі ў ёй карыстаюцца “ўкантакцікам”, “вайберам”, але пры гэтым маюць разнастайныя тэарэтычныя, практычныя і творчыя здольнасці.
          Валеры Гапееў не асуджае апрыёры любых падлеткаў з вышыні свайго ўзросту , а паказвае, што сучасная моладзь даволі развітая, разумная і ў сваёй кемлівасці можа даць фору нават дарослым. Прыемна паказаныя ў кнізе і бацькі, і настаўнікі, якія паважаюць дзяцей і дазваляюць ім быць у пэўнай ступені самастойнымі і незалежнымі асобамі.
          Дзякуй аўтару, што ён высокага меркавання пра сучасных падлеткаў, бо напоўніў кнігу даволі сур’ёзнымі маналогамі і разважаннямі. Гэта не бяздумныя містычныя прыгоды школьнікаў, а сур’ёзны раман, які натхняе на роздум. Тут школьнікі дапамагаюць беспрытульнаму мужчыне ў мароз, крэатывяць у школе, знаходзяць бацьку аднакласніцы і проста жывуць. Трапляюць у праблемы і з гонарам з іх выходзяць, развіваюцца, сябруюць, сварацца, нават кахаюць. Твор вельмі дынамічны,у якім  пастаянна нешта адбываецца, таму чытаецца на адным дыханні. Вось такой падлеткавай літаратуры хацелася б бачыць пабольш. А герояў кнігі,калі прыгледзецца,можна ўбачыць у кожнай школе,кожным класе,сярод сучасных падлеткаў-унікумаў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу