Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Прыйшлі Калядкі - добрыя святкі!

Калі вы хочаце адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы раней, абавязкова наведайце музей матэрыяльнай і духоўнай культуры “Скарбы” ўстановы адукацыі.

Сёння, у беларускамоўны чацвер, школьны музей гасцінна запрасіў сваіх наведвальнікаў, вучняў 9-х класаў, на этнаграфічную экскурсію-аповед “Зімовыя святы і абрады беларусаў”.

Вучні-экскурсаводы цікава і пераканаўча распавядалі пра зімовы каляндар беларусаў, які стракаціць цікавымі святамі і абрадамі.

Раство, Шчодры вечар і Вадохрышча – тры вызначальныя зімовыя святы, калі чалавек імкнуўся жыць у суладдзі і гармоніі з усімі насельнікамі свету.Сапраўды, кожны з абрадаў, а ў розных рэгіёнах яны былі свае, нёс глыбокі сэнс, накіраваны на дабрабыт і ўшанаванне продкаў. Рабяты  даведаліся, чаму калядоўшчыкі ходзяць па хатах з зоркай, што даўней дарылі беларусы на зімовыя святы, чаму нельга працаваць у Святыя вечары, дзе сядлаюць “конікаў”, ходзяць па хатах “цары” і навошта цягнуць Каляду на дуба.

Сапраўды, зімовыя беларускія абрады і святы каларытныя, поўныя загадак, містыкі і народнай мудрасці. Нашы продкі весяліліся з размахам! Бо толькі добра адпачыўшы, можна набрацца сіл і плённа працаваць.

Напрыканцы рабяты падзяліліся асабістымі ўражаннямі: атмасфера школьнага музея сапраўды спрыяе глыбокаму і асэнсаванаму разуменню сутнасці народных святаў, іх вялікай эмацыянальнай і жыццёвай вартасці ў сучасным жыцці.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу