Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Пісаць як дыхаць і любіць

          Паэтамі, кажуць, нараджаюцца. А пісьменнікамі? Магчыма імі становяцца. Каб стаць сапраўдным майстрам, патрэбна шматгадовая, няспынная праца. Праца над павышэннем свайго інтэлектуальнага рахунку, праца над фарміраваннем сябе як асобы, праца душы, без якой няма майстра слова, няма Эверэста, такога жаданага для кожнага творцы.
          Гэта вельмі добра разумеў Вячаслаў Адамчык, вядомы беларускі пісьменнік, якому б сягодня споўнілася 85 годоў. З гэтай нагоды вучні адінаццатых класаў наведалі  бібліятэку  школы для  азнаямлення з выставай твораў пісьменніка-юбіляра. Удзельнікам выставы быў прадстаўлены літаратурны партрэт пісьменніка, з яго шчырасцю, прыветлівасцю і разам з  загадкавасцю і затоенасцю. Пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст, які з вялікай любоўю апісвае світанак і змярканне, паўсядзенныя клопаты вяскоўцаў, непрыхарошанае, праўдзівае жыцце з горам і радасцю, нараджэннем і смерцю.
          Хочацца спадзявацца, што нашы вучні таксама будуць неабыякавымі людзьмі, што ўмеюць цаніць гісторыю і сваю малую радзіму.

Загадчыца бібліятэкі

Худалей Г.М.

  

<< Вернуться на предыдущую страницу