Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Размаўляй са мной па-беларуску

          Каб адчуць чарадзейную сілу беларускага слова, наталіцца яго непаўторнасцю і мілагучнасцю, вучні 9 “А” класа наладзілі літаратурную віктарыну “Размаўляй са мной па-беларуску”.
          Рабяты з захапленнем удзельнічалі ў літаратурным спаборніцтве: дэкламавалі вершы Я. Янішчыц, Н. Мацяш, Н. Гілевіча, складалі інтэлектуальную азбуку, прыгадваючы прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта, падбіралі беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, знаходзілі ключы да рэбусаў, сканвордаў, разгадвалі таямніцы лексічнага значэння слоў, тлумачылі значэнне фразеалагізмаў, падбіралі да іх сінонімы або адпаведнікі з рускай мовы.
          Сапраўдным святам роднага слова і музыкі стаў конкурс “Адгадай мелодыю”. Рабяты не толькі пранікнена слухалі музычныя запісы песень, але і з задавальненнем падпявалі.
          Удзельнікі віктарыны прапаноўвалі нечаканыя моўныя рашэнні, дзівілі ўласным красамоўствам, выразным чытаннем і шчырай любоўю да матчынай мовы.

Наталля Валер’еўна Аллянкова,
класны кіраўнік 9 “А” класа

<< Вернуться на предыдущую страницу