Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Рэспубліканская гульня-конкурс “Буслік”: час зацікаўленасці, захаплення родным словам, матчынай мовай

          16 лютага 2017 года ў  дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” адбыўся конкурс па беларускай мове і літаратуры “Буслік”.
Удзельнікамі конкурсу сталі вучні 3-11 класаў. Усяго ўдзельнічала 103 чалавекі. Сярод тых, хто выпрабоўваў свае сілы, выконваючы заданні па арфаграфіі і пунктуацыі, лексіцы і фразеалогіі, дэманстраваў веданне роднай літаратуры, былі хлопцы і дзяўчаты, якія цікавяцца святой мовай продкаў, нясуць у заўтрашні дзень сваю любоў да матчынага слова, спадзяюцца, што культурнаму здабытку – беларускай мове – жыць у вяках, не гаснуць ніколі!
          16 лютага - своеасаблівы дзень, асвечаны бязмерным жаданнем садзейнічаць росквіту роднай мовы.
          Удзельнікі з радасцю і адказнасцю выконвалі заданні, успаміналі, як правільна напісаць археолаг, авіяцыя, піяніст, спрабавалі вызначыць, што называюць беларусы Палескай Амазоніяй, шукалі адказ на пытанне: хто з вядомых мастакоў слова пераклаў раман у вершах “Яўген Анегін” і паэму “Цыганы” А.С. Пушкіна на беларускую мову?
          Заданні былі цікавыя і разнастайныя, прымушалі ўдзельнікаў не толькі адлюстроўваць веды, але і дэманстраваць кемлівасць і знаходлівасць.
          Адным словам, заданні гульні-конкурсу на любы густ!
          Ветразі-крылы ведаў луналі ў паветры вучэбных кабінетаў у час правядзення гульні-конкурсу.
          Ветразі-надзеі бачыліся сумленным грамадзянам беларускай зямлі, надзеі на бясконцасць дзіцячага захаплення родным, сваім, пераконвалі ў вечнасці імгнення пад назвай “Мая родная беларуская мова”.
          Жадаем удзельнікам перамогі! Спадзяёмся, што вынікі задаволяць усіх!

Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу