Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Сцяжынкамі роднага краю

Сцяжынкамі роднага краю


Між лясамі і азерамі –
Васільковыя палі…
Я не ведаю, не ведаю
Прыгажэйшае зямлі!


          Беларускія краявіды… Перазвоны азер і бароў, залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў, светлыя ад бяроз гаі, птушыны звон і пушчы, падобныя на хмары.  Гэта наша зямля дарагая, гэта наш родны кут. Колькі тут хараства, таямнічасці, чароўнасці.
          Каб ўсе гэта зведаць вучні 2 “Г” класа адправіліся ў падарожжа па родным краі. Завіталі ў лес, дзе красуецца беластволая бяроза і векавы дуб, пахне медам ліпа. Сустрэліся з шэрым ваўком, магутным зубрам і хітрай лісой. Пачулі спевы птушак. Затым па вузенькай сцежцы трапілі на луг, назбіралі кветак і атрымаліся прыгожыя букеты.
         На працягу падарожжа гучалі вершы, вучні адгадвалі загадкі, вызначалі з якога дрэва лісток, састаўлялі сказы пра кветкі. І з мэтай беражлівых адносін да прыроды выпрацавалі правілы паводзін у лесе і каля вадаемаў.
             З падарожжа рабяты вярнуліся з ведамі аб родным краі і з добрым настроем.


Худалей Г.М., бібліятэкар

<< Вернуться на предыдущую страницу