Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Віртуальныя шляхі кнігі-сябра

Віртуальныя шляхі кнігі-сябра

                                                     
   Кніга- лепшы падарунак
                                                          (народная мудрасць)

      Аднойчы ў сям’і вядомай амерыканскай пісьменніцы Эмы Броўдмур адбыўся дзіўны выпадак. Эма прачнулася 14 лютага, прыгатавала ежу і паклікала свайго маленькага сына снедаць. А на кухні тым часам траскатаў тэлевізар , i ўсе дарылі адно аднаму валянцінкі — маленькія сардэчкі з надпісамі. Гэта быў Дзень Святога Валянціна.
І раптам сынок Эмы Броўдмур не вытрымаў: “Мама! Чаму яны ўсе там бясконца “буськаюцца”?  Мама адказала: “Сёння, сынок, дзень такі, калі трэба “буськацца”, 14 лютага - Дзень Святога Валянціна”. На што сын зноў запытаў яе: “А навошта яны дораць адзiн другому сэрцайкі?” “Так яны прызнаюцца ў каханні адзін  другому, сыночак. На тое і ёсць гэты дзень. Падрасцеш — і сам усё зразумееш”, — адказала Эма. І тут сын Эмы Броўдмур не вытрымаў:
“Мама! Ну чаму ёсць такі дзень, калі трэба цалавацца і дарыць гэтыя папяровыя сэрцайкі, а няма такога дня, калі трэба дарыць сэрца?”
“Што ты маеш на ўвазе, сынок?” — не зразумела адразу Эма.
“Мама, сапраўднае сэрца ёсць толькі ў кнізе! Чаму няма такога дня, калі людзі дораць адзін другому кнігі?” І тут Эма Броўдмур задумалася. Не на жарт задумалася над пытаннем свайго маленькага сына.
      Вынікам таго роздуму стала тое, што з 2012 года ў сусветным календары свят з’явілася яшчэ адно, якое якраз і прыпадае на 14 лютага, — Міжнародны дзень дарэння кніг (International Book Giving Day). Гэтае свята ў свеце пакуль не надта вядомае. Аднак вучні 5 і 7-ых класаў нашай школы вырашылі выправіць гэтую недарэчнасць і прынялі самы актыўны ўдзел у акцыі “Віртуальныя шляхі кнігі-сябра”, якая прайшла ў межах чарговага беларускамоўнага чацвярга.
Дапытлівыя дзеці жадаюць  ведаць аб усім на свеце і задаюць пытанні: як? навошта? чаму? Разумныя дзеці ўпэўнены, што дакладны адказ на ўсе жыццёвыя пытанні можна знайсці толькі ў кнізе. Падчас правядзення акцыі вучні прайшліся шляхам беларускай кнігі: успомнілі гісторыю з’яўлення кнігі на свет і ўсіх тых, хто на працягу стагоддзяў спрыяў развіццю і ўдасканаленню кнігадрукавання, пазнаёміліся з навінкамі сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. На прыканцы акцыі вучні падарылі школьнай бібліятэцы свае любімыя беларускамоўныя кнігі.
Спадзяюся, што вучні нашай школы, ужо будучы дарослымі людзьмі, успомняць, што 14 лютага — гэта не толькі Дзень закаханых, але і Міжнародны дзень дарэння кніг, падораць сваім палавінкам кнігу… У якасці валянцінкі.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Шэндзерава Іна Сяргееўна

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

#sosh31_mogilev, #школа31_могилев, #mogilevnews #mogilevtut #mogilev 

<< Вернуться на предыдущую страницу