Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Сэрцам роднага слова краніся

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята абвешчана Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА ў 1999 годзе дзеля захавання моў, якім пагражае знішчэнне. Свята роднай мовы прымеркавана да гадавіны гібелі пяцярых студэнтаў Бангладэш, якія выступалі за самастойнасць мовы банглаў у Пакістане.

Традыцыйна ў нашай школе гэты дзень адзначаецца святочнымі мерапрыемствамі. “Сэрцам роднага слова краніся” – назва літаратурна-музычнай кампазіцыі, якая была праведзена ў гэтым годзе.

Белая Русь… Гэта назва гучыць ціхім шолахам лісця ў лесе, вясёлай гаворкай невялікіх рачулак, чыстай расой на прыгожых кветках, якія заўсёды радуюць вока, развітальным курлыканнем журавоў у восеньскім небе, вясёлым гоманам дзяцей у нашай школе. Гэта ўсё яна, наша Беларусь.

Беларусь! Радзіма! Мова! Маці! Самыя важныя словы для кожнага сумленнага грамадзяніна. У іх гонар на свяце гучалі лепшыя паэтычныя творы беларускіх майстроў слова, гучала меладычная музыка, напаўняючы залу пяшчотаю, ласкавасцю, замілаванасцю.

Юныя паэты дэкламавалі свае лірычныя творы, якія сталі пераможцамі на гарадскім конкурсе “Спроба пяра”. Чыталі душэўна, мілагучна, па-сапраўднаму выяўляючы  яркі талент.

Пачуццё бязмежнай любові да роднага краю, да матчынай мовы прадэманстравалі ўдзельнікі свята. “Пагавары са мной на мове,\ На нашай роднай, не чужой.\ Адчуеш ты – у кожным слове\ Душа яднаецца з душой.”

Сэрцам роднага слова  крануцца – асалода, радасць, сэнс, само жыццё!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу