Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Скарбы Беларусі

14 сакавіка, у беларускамоўны чацвер, школьны музей матэрыяльнай і духоўнай культуры “Скарбы” гасцінна адчыніў дзверы выхаванцам другіх класаў групы падоўжанага дня. Разам з выхавацелямі Атрохавай Н.М., Таіравай Л.У. працаўнік музея Кустава А.С. падрыхтавала сапраўднае свята – экскурсію па выставе вырабаў народных раместваў.

Вучні даведаліся, што адзенне можа расказаць пра чалавека многае. Па арнаменце можна пазнаць, з якой мясцовасці чалавек, якое яго сямейнае становішча, узрост. У святочным адзенні больш было белага колеру. Мужчыны звычайна апраналіся ў доўгія палатняныя сарочкі і вузкія штаны. Зразумела, быў пояс. У народных вераванняў пояс выступаў сімвалам дарогі, шляху. Важнае месца адводзілася поясу ў розных звычаях і абрадах. Вельмі прыгожыя жаночыя беларускія касцюмы. Яны ўпрыгожваліся вышыўкамі на рукавах сукенкі, спадніцы, фартуху.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

У класе прайшла завочная экскурсія па выставе вырабаў народных рамёстваў. У нашым краі жылі і жывуць вельмі таленавітыя і працавітыя людзі. Традыцыі нашых продкаў захаваліся і шырока распаўсюжаны на Беларусі.

 

Маленькія грамадзяне разважалі: хто такі беларус? Што адрознівае беларусаў ад людзей іншых нацыянальнасцей? Хоць адказаць на гэта пытанне было і цяжка, аднак нашы маленькія таленты ўсе ж упэўнены, што кожны з нас - галоўны скарб Беларусі. І наш агульны гонар-беларусам звацца!

<< Вернуться на предыдущую страницу