Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Слова роднае

            Слова роднае – крыж над парогам,
Слова роднае – вечнасці след,
Слова роднае змалку – ад Бога,
Ад зямлі,што радзіла на свет…
                        М.Чарняўскі

Родная мова ёсць у кожнага чалавека.Яна прыходзіць ад бацькоў і застаецца з чалавекам на ўсё жыццё. Родная мова шмат не патрабуе. Аднак калі ўжо назваў яе роднай , калі лічыш яе такой для сябе – не адварочвайся, а прымі яе, бо месца мовы ў тваім сэрцы, у тваёй душы.
9 лістапада 2017 года вучні сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” выправіліся ў займальнае падарожжа па маршруце “Ведаю – умею – магу” па краіне роднай мовы. Для таго,каб падарожжа было ўдалым,кіраўнікам каманд патрэбна было знайсці схаваны сярод літар дэвіз-дапамогу. Дэвіз разгаданы – выпрабаванні  пачаліся. Нялёгкім быў шлях. Аднак усе ўдзельнікі з годнасцю прайшлі выпрабаванні моўнага спаборніцтва:спрытна прабеглі “Лінгвістычны спрынт”, упэўнена называлі архітэктурныя помнікі, імёны славутых людзей роднай зямлі, дружна знаходзілі ключы да крыжаванак, здзіўлялі красамоўствам, нечакасцю моўных рашэнняў падчас выканання творчых заданняў.
Напрыканцы падарожжа вучні прыйшлі да высновы, што родная мова – гэта адвечны голас Радзімы, жывая повязь пакаленняў, сродак выяўлення душы чалавека і яго прысутнасці на зямлі…

Сто тысяч год няхай вакол шумяць палі,
Сто тысяч год няхай вакол гудуць дубровы,
Пакуль гучыць святая наша мова,
Пакуль ёсць беларусы на Зямлі.

                               


Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
                                    Шэндзерава І.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу