Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Творчасці зярняты залатыя…

    2 лютага дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 27 г. Магілёва” гасцінна сустрэла ўдзельнікаў другога этапа творчага конкурсу паэтычнага майстэрства “Спроба пяра”.
   Удзельнікі праекта шчыра і натхнёна дзяліліся ўласнымі творчымі здабыткамі: вершамі-роздумамі, вершамі-прысвячэннямі, вершамі-элегіямі… Творчасць пранікнёных аматараў беларускага слова дзівіла шырынёй задумы, глыбінёй думкі, непаўторнай арыгінальнасцю і мяккім лірызмам.
   Сярод пераможцаў вучні дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” – Казлова Аляксандра, вучаніца 8 “В” класа (верш “Мне б продкаў не забыць сівых”), і Сопелева Дар’я, вучаніца 10 ”Б” класа (верш “Зорка Скарыны”). Юныя творцы атрымалі дыпломы пераможцаў раённага конкурсу “Спроба пяра”.
    Віншуем Аляксандру і Дар’ю і жадаем далейшых творчых здзяйсненняў і перамог!

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Аллянкова Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу