Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Сучасныя падыходы да навучання беларускай мове і літаратуры

          30 кастрычніка 2018 года адбылося пасяджэнне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пытанні, якія былі разгледжаны падчас пасяджэння: “Кампетэнтнасны падыход у практыцы выкладання беларускай мовы і літаратуры; шляхі фарміравання моўнай, камунікатыўнай, лінгвакультуралагічнай і іншых кампетэнцый”; “Асобасна арыентаваны падыход да навучання; сістэмна-функцыянальны, камунікатыўна-дзейнасны, рытарычны, сацыякультурны падыходы да выкладання беларускай мовы, напрамкі развіцця моўнай і маўленчай асобы”; “Тэкстацэнтрычны падыход да адбору зместу навучання беларускай мове; выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання”.
          Камунікацыя з’яўляецца важным механізмам сацыяльнага фарміравання асобы. Валоданне камунікатыўнымі навыкамі – гэта неабходны кампанет адукаванасці чалавека, паказчык яго агульнай культуры. Таму менавіта развіццю камунiкатыўных навыкаў, фарміраванню культуры маўлення надаецца асаблівая ўвага пры навучанні беларускай мове.

Кіраўнік метадычнага аб’яднання

Петрачэнка В.С.

 

<< Вернуться на предыдущую страницу