Жыццё - не казка. Але ў казцы – падказка…
Пад такім дэвізам вучні 3 “А” класа разам са школьным бібліятэкарам Худалей Г.М. адправіліся на сустрэчу з беларускай казкай. Дзеці з захапленнем разгарнулі старонкі кніг, сустрэліся с героямі чароўных і сацыяльна-бытавых казак. Прыемнай нечаканасцю была прывітальная тэлеграма да вучняў ад казачных герояў. Сустрэча завершылася праглядам і абмеркаваннем мультфільма па матывах народных казак.
Худалей Г.М., бібліятэкар