Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Свята “Чарадзейка Зіма запрашае”

    Далучэнне дзяцей да нацыянальнай культуры пачынаецца з маленства. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае навучанне ў пачатковых класах, калі дзеці не толькі слухаюць, але і самі гавораць, чытаюць, пішуць па-беларуску. І хоць гэта толькі першыя крокі, але менавіта з іх пачынаецца любоў да роднай мовы, культуры, разуменне таго, што мы – беларусы.
     З мэтай прывіцця цікавасці да беларускай мовы ў групах падоўжанага дня 2-3 класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” было праведзена свята “Чарадзейка Зіма запрашае”.
Разам з выхавацелямі Трусавай Н.В. і Цішковай Л.М. вучні старанна рыхтаваліся: вучылі песні і танцы, загадкі і вершы, афармлялі выставу малюнкаў “Вітаем зіму!”.
     Зімовы настрой ў зале стварылі дзяўчынкі-сняжынкі. А потым Снегавік, вучань 3 класа Мінаў Мацвей, перадаў дзецям запрашэнне Зімы наведаць яе ў чароўным лесе. У госці дзеці адправіліся з падарункамі: вершамі і песнямі пра зіму. Прыгажуня Зіма, вучаніца 3 класа Лук’янава Кіра, прынесла загадкі, якія загадвала разам са Снегавіком. Жыхары чароўнага лесу зайчаняты разам з мядзведзем праспявалі прыпеўкі і станцавалі. У госці да дзяцей завітала і Ліса з беларускай казкі “Зайчыкава хатка”. Разам з героямі дзеці ўдзельнічалі ў гульнях “Гарлачык” і “Рукавічка”, дзе паказалі веданне беларускіх прыказак і зімовых прыкмет.
    У зале панавала добразычлівая атмасфера. У канцы свята ўсе артысты атрымалі падарункі ад Зімы.

                             Выхавацель групы падоўжанага дня Трусава Н.В.

<< Вернуться на предыдущую страницу