Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Свята паэзіі

Свята паэзіі: Купала і Колас — наш гонар сумлення і славы

            Паэты такога такога таленту і такога ўзроўню майстэрства, як Янка Купала і Якуб Колас нараджаюцца нячаста. І нямногім на зямлі выпадае шчасце жыць з імі ў адзін час, чуць іх голас, дзяліць сяброўскае застоллеі споведную гамонку.
            Мінула 135 гадоў са дня нараджэння славутых песняроў Беларусі. Мы, жыхары слаўнай Беларусі, чуем галасы паэтаў на святы і ў будні па радыё, тэлебачанні, у друку. Яны розныя —заснавальнікі  беларускай літаратуры: парывісты, тэмпераментны  Купала і ўраўнаважаны, рэалістычны  Колас. Адзін — вястун і прарок, другі — летапісец і філосаф. Адзін год нараджэння, адна творчая мэта, але такія розныя характары, глыбокія і выключныя.
           Кожны чацвер па добрай  традыцыі вучні нашай школы  размаўляюць па-беларуску. Дружны калектыў 7 “В” класа, школьная бібліятэка, а таксама калектыў  бібліятэкі  імя М.Ю. Лермантава арганізавалі і правялі  Свята паэзіі: “Купала і Колас — наш гонар сумлення і славы”. У чарговы  раз, прыгадаўшы асноўныя факты жыццёвай і творчай дзейнасці, дзеці адчулі веліч і глыбіню творчасці славутых майстроў слова. Падчас мерапрыемства гучалі кранальныя і такія знаёмыя вершы ў  выкананні таленавітых акцёраў Беларусі. Інсцэніроўка ўрыўка з паэмы “Новая зямля” выклікала ўсмешку на вуснах сямікласнікаў і прыемныя асацыяцыі.
             Паказальна, што юбілейны год прынёс шмат незабыўных сустрэч з творчасцю карыфеяў беларускай літаратуры. Янка Купала і Якуб Колас даказалі: сапраўды, ёсць такі народ, які нараджае геніяў, патрэбна такая мова, калі на ёй можна ствараць шэдэўры.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алена Сяргееўна Кустава

<< Вернуться на предыдущую страницу