Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Святкуем 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

     “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!...”-аўтар гэтых радкоў народны паэт Беларусі  Янка Купала быў упэўнены, што Беларусь расцвіце , стане светлай казкай жыцця.  Прадбачанне вялікага майстра спраўдзілася. Сёння наша краіна- самае лепшае месца ў свеце. Мы жывем у мірнай , шчаслівай Беларусі , якая заняла “свой пачэсны пасад між народамі”.
      У 2017 годзе святкуецца 135-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. З гэтай нагоды ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва” былі арганізаваны і праведзены шматлікія мерапрыемствы: акцыя “Чытаем разам творы Янкі Купалы і Якуба Коласа “(для педагогаў і вучняў), тэматычная выстава творчых работ “Зорны свет”, кніжныя выставы “Шляхі песняроў зямлі беларускай”, фестываль дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы!...”; створаны літаратурны праект “Пад небам Купалы і Коласа”.
      “Вер, брат, - жыцце залатое будзе ў нашай старане,”- запэўніваў народны паэт Беларусі Якуб Колас. Залатым праменнем асвечана сёння жыццё сумленных беларусаў, адкрытых самім сабе і ўсяму свету.
А пад гэтым жоўта-празрыстым ззяннем крочаць побач Янка Купала і Якуб Колас- наш гонар , наша слава, наша веліч.

Петрачэнка В.С., настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 31
г. Магілёва”

 

<< Вернуться на предыдущую страницу