Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Святочна -забаўляльная праграма “Шырокая Масленіца”

Масленіца – свята, якое  адзначалі яшчэ нашы продкі – славяне. Абавязковымі атрыбутамі забавак, звязаных з заканчэннем халоднай пары, з'яўляліся румяныя і круглатварыя бліны, якія сімвалізуюць сабой сонца, якое павінна было ўступіць своечасова ў свае ўладанні.

Масленіца па народных павер'ях – самае вясёлае, вельмі шумнае народнае свята. Кожны дзень гэтага тыдня мае сваю назву, якая кажа пра тое, што ў гэты дзень трэба рабіць.

Вядома, сёння вельмі цяжка выканаць усе звычаі і абрады свята, бо масленічны тыдзень у нас сёння – не выхадныя, а звычайныя працоўныя дні. Але даведацца пра традыцыі і абрады было цікава. Масленіца, як правіла – гэта не толькі бліны дома, у гасцях, але і проста на вуліцы. У Масленіцу, перш за ўсё, абавязак кожнага чалавека быў – дапамагчы прагнаць зіму і абудзіць прыроду ад сну. На гэта і накіраваны ўсе традыцыі свята.

Вось і сёння, 14 лютага, вучні 3-х класаў былі ўдзельнікамі святочна – забаўляльнай праграмы “Шырокая Масленіца”, якую падрыхтавалі іх настаўнікі. Як пакладзена на свяце, дзеці ад душы весяліліся: вадзілі карагод, чыталі вершы,  спявалі народныя песні і прыпеўкі, "карабейнікі" прапаноўвалі свой тавар усім прысутным, скамарохі выконвалі пацешкі. Бібліятэкар школы Худалей Г. М. правяла бяседу, гульні “Намалюй сонейка”, “Блін гарыць!”,  “Пеунікі”.

У заключэнні святочна – забаўляльнай праграмы дзеці з задавальненнем елі смачныя бліны і прысмакі, запіваючы іх гарбатай.

Настаўніца пачатковых класаў Плятнёва В. А.

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу