Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Святое слова хлеб

    Хлеб – самае галоўнае слова, самае важнае слова,святое слова. Шанаваць хлеб - значыць паважаць працу рук чалавека – хлебароба, цаніць усе, што створана дбайнасцю працаўніка – беларуса.
Калектыўная творчая справа пад назвай” Святое слова хлеб” арганізавана і праведзена для вучняў пятых класаў дзяржаўнай  установы  адукацыі “Сярэдняя  школа №31 г.Магілёва”.
    Вучні самастойна размяркоўвалі ролі. Хтосьці – вядучы, нехта – адказны за музычнае суправаджэнне, хтосьці рыхтаваў нагляднасць, нехта разам з бацькамі абмяркоўваў  рэцэпт караваю, які духмяна пах у кабінеце падчас мерапрыемства.
    Вучань 5 “А” класа Варашылаў Ягор быў адказны за  правядзенне мерапрыемства. Хлопец праявіў арганізатарскія здольнасці, уменне зацікавіць равеснікаў, скрупулезнасць у выкананні даручанай справы.
Гарноўскі Цімур, Доўгі Данііл, Скоб  Іван прадэманстравалі ўменне сапраўдных вядучых, якія выразна спавядалі пра хлеб, па- майстэрску змаглі заваражыць усіх прысутных абаяльнасцю знешняй і ўнутранай.
     На свяце прысутнічалі бацькі, настаўнікі “Хлеб ды соль,” – чулася песня. Вершы, прыказкі, загадкі, прытчы, рэцэпты смачнага дамашняга хлеба – усе гэта натхняла ўдзельнікаў свята на шанаванне хлеба, а значыць, на шанаванне святога жыцця.
     На свяце быў святочны стол з  пірагамі, кексамі, караваем. Дзеці частаваліся хлебам, адчулі сапраўдны смак свежапрыгатаванага хлеба, які пяклі разам з бацькамі.
Свята сапраўды было карысным. Вельмі важна, каб маладое пакаленне разумела, што хлеб- найвялікшая каштоўнасць, яго трэба шанаваць.
     Калектыўная творчая справа аб’яднала і дзяцей, і бацькоў, і настаўнікаў, спрыяла таму, што пяцікласнікі па-даросламу ставіліся да атрыманых даручэнняў. Ёсць упэўненасць: моладзь -надзейная будучыня беларускай нацыі,моладзь  будзе  памятаць, што хлеб – святое  слова.

Настаўнік Беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу