Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Святое слова хлеб…

                                               Хлеб – гэта сонейка часцінка.
                                               Хлеб – гэта радасць, шчасце ў хаце,
                                               І ўсіх багаццяў ен багацце!


     Хлеб – самае галоўнае, важнае і святое слова, якое змяшчае ў сабе любоў да роднай зямлі, павагу да працавітых рук чалавека, якія вырасцілі яго, і ўдзячнасць за тое, што ён ёсць на стале, што ён корміць нас… Шанаваць хлеб - значыць паважаць працу рук чалавека–хлебароба, цаніць усе, што створана дбайнасцю беларуса-працаўніка .
     14 снежня  вучні 3 “Б” класа  былі актыўнымі ўдзельнікамі інфармацыйна-пазнавальнай гадзіны “Святое слова хлеб…”. Рабяты даведаліся пра выпяканне хлеба ў Старажытным Егіпце, Старажытнай Грэцыі.
Па народных звычаях з хлебам ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле, сустракалі  гасцей “хлебам-соллю”.
А якой дарагой і смачнай была скарыначка хлеба ў блакадным горадзе Ленінградзе…
Вершы, прыказкі, загадкі, прытчы, рэцэпты выкарыстання чэрствага хлеба– усе гэта натхняла ўдзельнікаў свята да павагі і шанавання не толькі хлеба, але і самога жыцця, шчырага, радаснага, святога.
Падчас сустрэчы святочны стол усіх дзівіў пірагамі, кексамі, караваем. Дзеці частаваліся хлебнымі прысмакамі, адчувалі сапраўдную  асалоду ад свежапрыгатаванага хлеба.
     Інфармацыйна – пазнавальная гадзіна была прыемнай і карыснай, бо маладое пакаленне зразумела, што хлеб - найвялікшая каштоўнасць, якую трэба шанаваць.
                                                                 

  Худалей Г.М.,  бібліятэкар

<< Вернуться на предыдущую страницу