Могилёвский областной исполнительный комитет Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Талент, зручаны з небам

     Гэты год асабліва багаты на юбілеі многіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. 14 верасня 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва” прайшла гадзіна паэзіі “Рэкі смутку і радасці”, прысвечаная народнаму паэту Беларусі МаксімуТанку. Імя МаксімаТанка- адно з самых яркіх  у гісторыі беларускай літаратуры. Сапраўдны майстар слова ў найлепшых узорах сваёй творчасці здолеў узняць беларускую паэзію на сусветны ўзровень. 17 верасня 2017 года песняру роднай зямлі споўнілася б 105 год.
     На пачатку  мерапрыемства  вучні нагадалі асноўныя этапы жыцця юбіляра, на якім хапала ўсяго:светлых,радасных імгненняў,цемрадзі і трывожных клопатаў.
Пачуццёва і пранікнёна прагучалі з вуснаў сямікласнікаў выдатныя вершы мастака слова. “Родная мова”, “Ёсць у свеце планета Зямля”, “Прызнанне”, “Радзіма”, “Шчасце”. Перад намі паўстаў паэт-бунтар,паэт-філосаф,паэт-наватар. Але па “ жыцці” надзвычай сціплы чалавек , які не любіў гучных слоў і бляску пражэктараў.
     Вядом , што многія вершы паэта пакладзены на музыку.Не без перабольшання, гучанне самай вядомай песні майстра “Завушніцы” ў выкананні знакамітых “Песняроў” кранае за душу кожнага сваёй меладычнасцю і глыбокім лірызмам.
     Паэзія Максіма Танка арыентуе нас на высокія ідэалы, на разуменне спрадвечных ісцін жыцця,прымушае нас зазірнуць у люстэрка сваёй душы.

                  Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Шэндзерава І.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу