У нас хапае рэдкіх слоў,
І палюбі ты іх бязмежна.
Яны ад чысціні снягоў
І ад пялёсткаў беласнежных.
Юрась Свірка
10 студзеня 2019 года для вучняў 5 “В” класа ўстановы адукацыі быў арганізаваны і праведзены турнір сапраўдных эрудытаў “Беларусь мяне зачароўвае”. Мэтай мерапрыемтсва стала развіццё творчых здольнасцей вучняў і падтрымка цікавасці да роднай мовы. Мы вывучаем дзве родныя родныя мовы—рускую і нашу родную, беларускую. Яны маюць агульныя рысы, але і шмат адметных асаблівасцей — лексічных, фанетычных, фразеалагічных. Некаторыя з іх мы высветлілі ў час спаборніцтва. Так, сустрэча эрудытаў была асветлена хараством выканання вучнямі паэтычных радкоў Юрася Свіркі “Словы” і Віктара Гардзея “Граматыка лесу”. Вучням трэба было падабраць беларускія адпаведнікі да рускіх слоў, перакласці словазлучэнні на беларускую мову, знайсці адпаведнікі фразеалагізмаў у беларускай і рускай мовах і іншае. Лейтматывам сустрэчы сталі радкі з верша Ю. Свіркі “У нас хапае слоў сваіх…”. А пераможцамі турніра стала мудрасць, веды, чысціня і вера ў самабытнасць і непаўторнасць мовы беларускай.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Алена Сяргееўна Кустава