Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Твае і мае фінансы

          Чарговы  чацвер прынёс радасць і задавальненне ад  спасціжэння таямніц роднага слова.  Зноў радасць, зноў асалода,  зноў гучыць жывое матчына слова.  Гучыць у  прасторным фае, ва ўтульнай бібліятэцы, у светлай настаўніцкай, у кабінетах беларускай мовы і літаратуры.
          Задаволеныя  і гаманлівыя пяцікласнікі спяшаліся  на мерапрыемства “Твае і мае фінансы” ў межах адзінага дня беларускага маўлення, якое адбылося ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 31 г.Магілева”.
          Беражліва трымаючы ў руках кнігі-падарункі ад супрацоўнікаў Белаграпрамбанка,  дзеці пазнаёміліся з  абаяльным персанажам Агрыкам, які ведае адказ на любое фінансавае  пытанне. У нязмушанай атмасферы маленькія беларусы пазнаёміліся з  банкаўскай сістэмай нашай краіны, з  магчымасцямі  інтэрнэт-банкінгу, ацанілі хараство банкаўскай карткі. З вялікім задавальненнем вучні  называлі і суадносілі грашовыя адзінкі розных краін свету. Асаблівую  ўвагу скіравалі на папяровыя купюры і манеты нашай краіны. Але сапраўдным адкрыццём для дзяцей стала гісторыя “Як захоўвалі грошы Радзівілы”. “Вядома, што Радзівілы заўсёды распараджаліся грашыма з розумам. У асноўным яны ўкладалі грошы ў нерухомасць—набывалі  палацы і дамы.Таксама ў зямлю, золата, творы мастацтва…Да пэўнага моманту частка багаццяў захоўвалася проста ў замку. Але ж гэта было небяспечна. І як толькі ўзніклі банкі ў сучасным разуменні гэтага слова, Радзівілы тут жа скарысталіся такой магчымасцю — і зрабілі  банкаўскія ўклады”.
          Напрыканцы сустрэчы, склаўшы дзіцячы фінансавы слоўнічак, вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі і прыйшлі да высновы, што фінансавая граматнасць — неад’емная частка сучаснага жыцця. Давайце ўмела распараджацца сваімі фінансамі і клапаціцца пра заўтрашні дзень.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Кустава А.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу