У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры вучняў групы падоўжанага дня 1-х класаў запрасіла да сябе ў госці беларуская народная казка “Зайкава хатка”. Выканаўшы заданні, дзеці змаглі папасць у казку і пазнаёміцца з яе героямі.
Яны вучыліся дабрыні, узаемадапамозе, суперажывалі галоўнаму герою казкі.
Мэта мерапрыемства – выхоўваць любоў да роднай мовы, вучыцца размаўляць па беларуску.
Што падарыла нам родная мова?
Матчын дарунак ад самай калыскі,
За гэта ад дзетак паклон табе нізкі.
Сэнс выхавання – чалавек, асоба, грамадзянін
Л. У.Таірава, выхавальнік ГПД