Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Удзел у рэспубліканскім семінары

          1 снежня 2016 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся семінар “Беларускі літаратурны працэс пачатку XXI стагоддзя: падзеі, з’явы, постаці”.
          Адкрыла семінар Кузняцова Лілія Фёдараўна, начальнік арганізацыйна-аналітычнага ўпраўлення  Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, якая скіравала ўвагу на актуальнасць пытанняў, што будуць разглядацца падчас семінару.
          Шаўлякова-Барзенка Ірына Леанідаўна, начальнік Адукацыйнага цэнтра Нацыянальнага інстытута адукацыі, кандыдат філалагічных навук, ахарактарызавала літаратурнае жыццё ў Беларусі 2000-2010-х гадоў, расказала пра літаратурны працэс, праекты, падзеі, пра стратэгіі і перспектывы выжывання прыгожага пісьменства ў новай інфармацыйнай рэальнасці. Ірына Леанідаўна раскрыла  сутнасць  чытача сучаснай беларускай літаратуры ў люстры сацыялагічных даглядаванняў.
          Шмат увагі надавалася беларускай літаратуры пачатку XXI стагоддзя як эстэтычнаму мастацкаму феномену, аглядаліся асноўныя тэндэнцыі развіцця прозы, паэзіі, драматургіі.
          Пінголь Інга Аляксееўна, метадыст упраўлення дыстанцыйных адукацыйных паслуг Адукацыйнага цэнтра, навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, раскрыла адукацыйны патэнцыял найноўшай беларускай літаратуры. Яна паведаміла пра  прадстаўленасць беларускай літаратурнай адукацыі ў працэсе навучання літаратуры; звярнулася да сучаснай літаратуры у кантэксце вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў.
          Семінар быў карысным, цікавым, змястоўным, пазнавальным.

Удзельніца семінару настаўніца беларускай мовы і літаратуры Петрачэнка В.С.

<< Вернуться на предыдущую страницу