Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Ветлівымі словамі трэба даражыць

                                                         “Калі ласка”, “дзякуй”, “добры дзень” –
                                                          Ветлівыя словы чую ад людзей.
                                                          Ветлівымі словамі трэба даражыць,
                                                          З ветлівымі словамі лёгка жыць!
                                                                                              Т. Кляшторная


      Ветлівыя словы… А ці патрэбны яны ў зносінах паміж людзьмі? Вось гэта і высвятлялі вучні 3 “В” класа разам з бібліятэкарам Худалей Г.М. у час правядзення пазнавальнай гульні “Ветлівымі словамі трэба даражыць”. Вучні даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Сусветнага дня прывітанняў, аб незвычайных прывітаннях у розных народаў свету. Гучалі вершы пра ветлівыя словы. А праз гульню  “Крама” і “Падкажы чароўнае слова” дзеці вучыліся выкарыстоўваць словы прывітання, удзячнасці і падзякі.
    Сустрэча была пазнавальнай, цікавай і карыснай. Хочацца спадзявацца, што вучні з задавальненнем будуць выкарыстоўваць ветлівыя словы ў штодзённым жыцці.


                                                  Худалей Г.М., бібліятэкар

<< Вернуться на предыдущую страницу