Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Віртуальнае падарожжа “Знакамітыя музеі Беларусі”

31 студзеня 2019 года вучні 5 “Г” класа ўстановы адукацыі адправіліся ў віртуальнае падарожжа па музеях Беларусі. У ходзе мерапрыемства высветлілася, што сёння дзень нараджэння адзначае Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, які знаходзіцца ў Мінску.

Праекты, падрыхтаваныя вучнямі, дапамаглі ажыццявіць падарожжа – экскурсію па самых знакамітых музеях краіны. Мы прагуляліся па залах Нясвіжскага замка і Нацынальнага  мастацкага музея, не абышлі бокам музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Брэсцкую крэпасць  як успамін аб гераічным мінулым Радзімы, а таксама зазірнулі ў музеі горада Магілёва, якія  яшчэ вучнямі не наведваліся, бо напярэдадні падарожжа было сапраўдным у этнаграфічны музей горада.

Дзякуючы падарожжам, віртуальнаму  і рэальнаму, разам прыйшлі да высновы, што ўздыхаць па старых рэчах не варта, вяртацца да старога ўкладу жыцця не трэба, аднак  любіць сваю краіну немагчыма, калі не ведаць,чым яна жыла, як жыве зараз і да чаго імкнецца.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры
Людміла Уладзіміраўна Кузьмянкова

Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО

<< Вернуться на предыдущую страницу