29 снежня 2018 года адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання метапрадметных кампетэнцый».
Былі разгледжаны пытанні: значэнне метапрадметных кампетэнцый у сучасным адукацыйным працэсе, выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Эфектыўны вопыт выкарыстання міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання метапрадметных кампетэнцый прадставіла Шэндзерава І. С.
Падмуркам интэгрыравання на ўроках беларускай мовы, як і на другіх уроках, з’яўляюцца міжпрадметныя сувязі. Міжпрадметны матэрыял выкарыстоўваецца ў паведамленні настаўніка, яго гутарцы з вучнямі, у вусных і пісьмовых адказах школьнікаў.
Найвышэйшай ступенню раскрыцця і выкарыстання міжпрадметных сувязей з’яўляецца стварэнне інтэгрыраваных урокаў на падставе сувязей беларускай мовы як прадмета з іншымі дысцыплінамі. Звернем увагу на тое, што беларуская мова звязана амаль з усімі школьнымі прадметамі, таму што мова адлюстроўвае ўсе бакі жыцця.
Выкарыстанне міжпрадметных сувязей на ўроках беларускай мовы і літаратуры спрыяе фарміраванню метапрадметных кампетэнцый.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Петрачэнка В.С.
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО