Беларуская мова вельмі мілагучная. І толькі той ёю добра валодае, хто адчувае музыку слоў, яе жывую душу.
Услухайцеся ў крамяністае, звонкае, бы чыстая крыштальная крынічная вадзіца, народнае слова. І вы пачуеце ў ім гоман бароў, шум палеткаў, посвіст ветру, звон ручаёў, і душэўную, самотную мелодыю простай сялянскай песні, і мудрую казку ласкавай матулі, і баявы кліч мужнага воіна, і горкі плач адзінокай жанчыны… Усё гэта жыве, звініць і адгукаецца ў роднай мове, у родным слове.
Гэта наша генетычная памяць, вытокі нацыянальнай свядомасці, самабытнасці і непаўторнасці. Захаваць, зберагчы і развіваць разнастайныя формы традыцыйнай народнай культуры – абавязак кожнага сумленнага чалавека.
Таму і вядзецца карпатлівая работа па захаванню самабытнасці роднага слова ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №31 г.Магілёва”.
На працягу тыдня з 19 па 24 лютага праводзіліся разнастайныя цікавыя мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы, які адзначаўся ў сувязі з Міжнародным днём роднай мовы, які святкуецца штогод 21 лютага, пачынаючы з 2000 года.
Роднае слова гучала на ўсю моц, натхняючы і акрыляючы, сцвярджаючы: годная нацыя даражыць сваёй роднай мовай – часткай агульнанацыянальцай культуры.
Петрачэнка Валянціна Сяргееўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры