Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Залацінкі народнай мудрасці

          2 лістапада 2018 года ў школе адбыўся конкурс загадак сярод вучняў 5”Б” і 5”Г” класаў.
          Загадкі – паэтычнае асэнсаванне свету. Яны ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Нашы продкі лічылі, што слова валодае магутнай уладай і сілай: можа прынесці палёгку, вылечыць жывую істоту або яе знішчыць.
          У загадках вядомая рэч паўстае ў незвычайным, нечаканым вобразе. Пяцікласнікі жыва і бадзёра давалі адказы на прапанаваныя загадкі, прыдумвалі самі загадкі, шукалі правільныыя рашэнні рэбусаў-схем.
          Нягледзячы на тое, што гэта быў конкурс, царыла атмасфера дабрыні, спагадлівасці, разумення. А імя пераможцы конкурсу – чалавечая мудрасць.

Класны кіраўнік 5”Б” класа

Петрачэнка В.С

 

<< Вернуться на предыдущую страницу