Які прастор…
У прасторы іней…
Я сам не ведаю, чаму
Люблю аснежныя раўніны
І беларускую зіму!
Паўлюк Трус
Наступіў студзень. Зіма ў поўным разгары. З кожным днём мацнеюць маразы. Сыпле і сыпле снег, шчыльна ўкрываючы сонную зямлю белым абрусам.
Завітала зіма і ў бібліятэку школы ў паэтычнае кафэ . Для гасцей была прапанавана салата з вершаў Э.Агняцвет, В.Жуковіча, А.Русак, А.Пальчэўскага,У.Карызны, кактейль-загадкі ад Н.Галіноўскай, гарачыя напоі ад Я.Купалы і Я.Коласа. А на дысерт - дэскатэка.
Наведвальнікі паэтычнага кафэ з задавальненнем пакаштавалі стравы з прапанаванага меню, павіншавалі адзін аднаго з надыходзячымі святамі, пажадалі ўсім добрага настрою.
Худалей Г.Н., загадчыца бібліятэкі
Для дальнейшего просмотра ЩЕЛКНИТЕ ПО ФОТО