Могилёвский областной исполнительный комитет МОГИЛЕВСКИЙ
ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ПРОДОВОЛЬСТВИЯ Могилевский институт МВД Республики Беларусь

Авторские работы учащихся

"Парастак", Ганна Сташкевіч

"Ганаруся", Кацярына Упская

 

Парастак

 

…і разгадаý прыроды роднай словы…
М.Багдановіч
“Санет”


Жыцце мае-мой светлы лес!
Жыву і бачу цуды…
Прырода-Маці, ен узрос,
Твой парастак. Ад куль ты?
Я з лета сакавітага прынукі.
Я чую музыку цяпла.
Мне промні сонца грэюць рукі
І кветка-папараць мае моцы аддала!
Мне восені эскіз чаруе вочы.
Вакол мяне ýсе золатам блішчыць.
Чароýны свет, свет дум дзявочых…
Душа чысцюткай нотаю дрыжыць.
Я зімняя цудоýная пара.
Я белы-белы, некрануты снег.
Я бомаý звон! Крышталы серабра…
Я тонкіх санак-палазкоý забег.
Я з дзіýнае вясны, дзе лашчыцца цяпло,
Дзе птушкі з выраю ляцяць,
Каб адрадзіць свае забытае жытло,
Каб уваскрэсла Жыцце-Сонца… Ззяць
Маей душы! Мацнее дух, гаворыць з ей,
З Прыродай-Маці мудрай, дарагой,
Маей адзінай і жывой, любімай,
Маей Пыродай-Маці і Радзімай!


Ганна Сташкевіч

 

Ганаруся


Залоціць сонейка глыбокія азеры.
Я добрай раніцы жадаю Беларусі!
Усе прачынаецца ý  шчасці-горы…
Радзіма будзе сонцам… Ганаруся!
Хоць буду ý растанні ý хуткім часе,
Але ты ведай, родная, вярнуся!
На шчасце мне нябесамі далася.
Радзіма будзе зоркай… Ганаруся!
Гучаць мне  будуць песняй словы
(Бо беларускай з нарадження я завуся!)
Чысцейшай, мілагучнай, роднай мовы.
Радзіма будзе лесам! Ганаруся!

 


Упская Кацярына

 

 

<<Вернуться на предыдущую страницу